На пачатку 2020 года ў Беларусі ніхто не меў ніякага ўяўлення аб тым як могуць адбыцца выбары. Ніхто не ведаў пра Віктара Бабрыку і Валерыя Цапкала, якія сталі галоўнымі апазіцыйнымі дзеячамі ў краіне. Можа падацца незвычайным тое, што кандыдаты з’явіліся толькі за месяц да рэгістрацыі, але гэта адзіны спосаб быць палітычна актыўным у Беларусі.
Аднак пра Сяргея Ціханоўскага было вядома задоўга да пачатку выбарчай кампаніі. Ён быў звычайным блогерам на YouTube, падарожнічаючым па краіне і апытваючым мясцовых жыхароў; неўзабаве яго канал пачаў расці ўсё больш ды больш і людзі папрасілі яго балатавацца ў прэзідэнты. На гэтых выбарах Сяргея можна ўспрымаць як чалавека, які першы падштурхнуў апазіцыю ў тых жыхароў якія ніколі не былі ў ёй. Таксама Сяргей гэта асоба, якая дала Бабарыка і Цапкалу магчымасць балатавацца ў прэзідэнты, не будучы арыштаванымі да рэгістрацыі і працэсу збора подпісаў.
Сяргея арыштавалі 29 траўня, яго жонка Святлана ўзяла на сябе яго прэзідэнцкую кампанію (Сяргей да гэтага часу знаходзіцца ў турме). Рэгістрацыя кандыдатаў была запланавана з 5 па 14 ліпеня. Да гэтага кожны кандыдат павінен быў сабраць не менш за 100 000 подпісаў каб зарэгістравацца. Зараз давайце разбярэмся ў простай матэматыцы з прыкладам у постаці Расіі: насельніцтва Беларусі - 9 мільёнаў чалавек, а Расіі - 145 мільёнаў, у нас аднолькавыя правілы збору подпісаў - па 100 тысяч у абедзвюх краінах. Так што гэта амаль немагчымая лічба для кандыдатаў. Але мы зрабілі гэта. Кожны апазіцыйны кандыдат зрабіў гэта і сабраў вялікўю колькасьць гэтых подпісаў. Так, напрыклад, Цапкала сабраў 180 тысяч, Бабарыка - 335 тысяч, Ціханоўская - каля 100 тысяч, Лукашэнка - больш за паўмільёна подпісаў. Пасля падачы гэтых подпісаў у выбарчую суполку, Бабарыка і Цапкала «страцілі» адпаведна 240 тысяч і 90 тысяч подпісаў і афіцыйна не былі зарэгістраваныя. І ў той жа самы дзень людзі выйшлі ў цэнтр горада Мінска, каб адстаяць свае подпісы і сваіх кандыдатаў, каб выказаць незадаволенасць гэтымі, відавочна падробленымі, вынікамі. На гэтым пратэсце больш за 200 чалавек былі арыштаваны, і больш за 100 чалавек атрымалі раненні з-за жорсткасці міліцыі.
За дзень да рэгістрацыі, Віктар Бабарыка быў арыштаваны па дарозе ў выбарчую камісію. Цяпер вы можаце лёгка здагадацца, што будзе далей. Ніхто з альтэрнатыўных кандыдатаў не быў зацверджаны, акрамя Святланы Ціханоўскай. Тут пачынаецца найбольш цікавая і важная частка - стварэнне альянсу паміж штабамі Бабарыка, Цапкала і Ціханоўскай. Паколькі Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі, а Валерый Цапкала пакінуў краіну, каб пазбегнуць арышту; гэтым саюзам кіруюць Марыя Калеснікава (давераная асоба Бабарыкі), Вераніка Цапкала (жонка Валерыя) і Святлана Ціханоўская. Гэтыя тры жанчыны - наша будучыня і наша надзея. Яны ездзілі па краіне, сустракаючыся са сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі і выступалі з вельмі кранальнымі прамовамі. Гэтыя сустрэчы былі самымі вялікімі ў гісторыі нашай краіны, на мінулым тыдні ў сталіцы прысутнічала 63 000 чалавек, што з’яўляецца чыстым рэкордам для Беларусі.
Выбары прэзідэнта праходзяць ужо сёння. Улады па-ранейшаму спрабуюць спыніць сустрэчы і мітынгі Святланы, спрабуюць арыштаваць усіх, хто ўдзельнічае ў яе кампаніі. Большасці(калі не ўсім) з незалежных назіральнікаў забаранілі прысутнічаць на выбарчых участках. Справядлівыя выбары ў нашай краіне будуць немагчымыя і гэта можа здацца вам чымсьці сумным, але беларусам прыйдзецца прыносіць у ахвяру сваё жыццё і маёмасць, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі. Мы не апазіцыя ўладам, улада - гэта наша апазіцыя.
Артыкул зроблены пад рэдакцыяй Ксеніі Матецкай.
Vos commentaires
Suivre les commentaires :
|
